Захадаў, што робяцца па нарошчванні экспарту і пошуку новых рынкаў збыту пакуль недастаткова. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

Па выніках студзеня—верасня 2015 года экспарт тавараў і паслуг склаў 75,4% да аналагічнага перыяду мінулага года. У гэтай сувязі кіраўнік беларускага ўрада звярнуў увагу на тое, што захадаў, якія робяцца па нарошчванні экспарту і пошуку рынкаў збыту пакуль недастаткова і неабходна далейшая канцэнтрацыя намаганняў у гэтым кірунку.

Андрэй Кабякоў таксама адзначыў, што пры зніжэнні вартасных паказчыкаў экспарту з-за неспрыяльнай знешняй кан'юнктуры цэн па шэрагу таварных пазіцый назірае значны рост продажаў у фізічных аб'ёмах, напрыклад, нафтапрадуктаў, малака і вяршкоў, сыроў і тварагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?