Чытачы «Нашай Нівы» жыва зрэагавалі на навіну, што ў раёне вуліцы Румянцава ў Мінску мае з'явіцца маленькі помнік пісьменніку Васілю Быкаву з пяціканцовай зоркай.

  Фота: «Звязда».

Фота: «Звязда».

Прыводзім некаторыя меркаванні.

genius loci
24.11.2015 / 08:39
Чаргінцоўцы вырашылі прысабечыць Быкава. Абы-што ды збоку — зорка! Такое ўражаньне, што аўтары Быкава не чыталі… Хіба што вершы… Пра чырвоную савецкую зорку…

інтурыст
24.11.2015 / 08:48
Гэта проста нейкая правакацыя а не помнік. Чаргінец, чырвоная зорка. Быкаў быў антыкамуністам, стаяў ля вытокаў нацыянальнага адраджэння, выкрываў сталінскія злачынствы ў сваёй творчасці. Якая яшчэ чырвоная зорка? Цынізму ўладаў няма межаў.

Дзядзька Алесь
24.11.2015 / 08:49
Самае месца — ля таго Дома літаратараў, зь якога ВЫДАЛІЛІ сапраўдных літаратараў (з класікаў пачынаючы ) …адтуль яго і панеслі ў труне па Менску…

anti-vasia
24.11.2015 / 08:49
Хутчэй бы ўжо. Ажно ня верыцца

321-бах
24.11.2015 / 08:54
Ну ясна — дзе Чаргiнец дакранауся — там варта чакаць прафанацыi нацыянальных святыняў беларусаў. Хай сабе чырвоную зорку на iлбе намалюе.

Мордехай В.
24.11.2015 / 08:55
Критика совковой реальности изобразить апологетом совка. Симптоматика, однако. Давайте сразу памятник Николаю Федоровичу Ровбе!

Аляксандр Красоўскі
24.11.2015 / 09:18
Помнік добра! Але што ў форме 5-канцовай зоркі, мне здаецца, гэта жах!

Alecha
24.11.2015 / 09:23
Быкаў і сатанінская зорка. Цікава, каму ж прыйшла ў галаву такая думка — ваяцелям ці Чаргінцу?

alex
24.11.2015 / 09:24
Вось дык скульптары, вось дык архітэктары. Хай бы ўзялі пачыталі «Доўгая дарога дадому», мо б што зразумелі. Як можна было Быкава пасадзіць над сімвалам камунізму і арміі, з якой ён, бедны, уцячы не мог? Гэта здзек з пісьменніка.

Федар
24.11.2015 / 09:27
Могу представить себе Быкова в такой позе у могилы неизвестного солдата или однополчанина. Стол в виде красной звезды — это что-то аморальное. Чергинец за такой стол, наверно, сел бы, Быков — никогда.

belaruska
24.11.2015 / 09:35
Учитывая отношение Быкова ко всему советскому, эта звезда — просто издевательство. Этот образ — просто тупое незнание и нехотение знать про то, чем и как жил Василь Быков, что и как думал. Это то же самое что сделать Чергинцу памятник с Пагоней.

Miner
24.11.2015 / 09:39
Зорка раздражняе.

ЗЕНЯ
24.11.2015 / 09:39
не бальшавик ён, таму зорку я б раскалоў.

архітэктар-канцэптуаліст
24.11.2015 / 09:40
Я ня супраць пяціканцовай і чырвонай зоркі ў помніку Васілю Быкаву. Пад гэным сымбалем мінула і ягонае, і нашае жыцьцё. Але, з улікам апошніх дзесяцігодзьдзяў творчасьці пісьменьніка, помнік варта дапоўніць кайданкамі, якія прыкоўваюць пісьменьнікавыя рукі да цэнтру «зоркі». Вось такая творчая парада.

бібліеграф
24.11.2015 / 09:42
Наконт зоркі чырвонай. Уявім сабе пісьменніка Гюнтэра Граса за сталом, але ў форме свастыкі.
Вось калі бы зорка тая была зламаная ад рук Быкава. А так атрымаецца, што Быкаў — пісьменнік, які славіць Чырвоную Армію. І праз гэты помнік Быкаў будзе беларусамі асацыявацца выключна як савецкі, а не беларускі пісьменнік.

Мне не падабаецца такі помнік.

АТОвец
24.11.2015 / 09:47
Прыгожы помнік. Малайцы. Дзякуй.

Дядя Ваня
24.11.2015 / 10:10
навязывать обществу своё понимание памяти присуще нашим людям… моя память рисует мне совсем другого Быкова… не нравится мне их памятник

Сымон будны
24.11.2015 / 10:20
не пэцкайце святое! Васіль зоркі не прыняў бы ніколі!

Стомлены камуняцкiмi скульптарамi

24.11.2015 / 10:42
Саўковасць скульптара i прымiтыўнасць мыслення пужаюць. Можа дае аб сабе ведаць сааўтарства з Чаргiнцом? Нагадвае часы савецкай акупацыi, калi трэба было ў скульптуры нешта такое саўковае вылепiць, каб тваю працу зацвердзiла Палiтбюро

Тургенеў з-пад Барысава

24.11.2015 / 10:50
У гэтым нешта есць… Першы позірк на помнік, і мне падалося, што Быкаў прыкаваны да чырвонай зоркі — гэта як пяцізоркавы валун, які цягне ў багну.

Artist
24.11.2015 / 11:04
Калі б гэта зорка праз яго цела праходзіла, разрываючы папалам, вось бы быў сімвалізм. І то вобраз бы быў даволі спрэчны з мастацкага пункту гледжання, але прынамсі максімальна набліжаны да рэальнасці. А зрабіць зорку ў выглядзе стала — тупое, прымітыўнае рашэнне. Бо кан'юнктурнае.

Галена

24.11.2015 / 12:04
Зорка і Быкаў — они издеваются? По-моему, они специально, чтоб подразнить. Через годы, когда этот символ наконец признают символом преступлений советской власти, он будет компрометировать великого человека. 

туш
24.11.2015 / 12:24
Першае, што прыходзіць у галаву нармальнаму чалавеку, што зорка там лішняя. Больш за тое, гэта такая своеасаблівая кпіна, здзек з Быкава, які быў антыкамуністам. Гэта тое самае, як на помніку ахвярам ГУЛАГа ізваяць профіль Маркса, Леніна і Сталіна. Сэнсу аніякага, толькі выклікае неразуменне і раздражненне. Хаця, пэўна, менавіта гэтага дабіваліся чаргінцоўскія скульптары.

ada
24.11.2015 / 12:31
І шаноўны сп. Васіль Быкаў будзе апірацца на пяціканцовую зорку? Ён ня быў камуністам па поглядах, хутчэй наадварот. Нешта ня тое.

Ulad

24.11.2015 / 12:45
У творах Васіля Быкава вайна — гэта Зло, савецкая ўлада — гэта Зло. Для чаго тады на помніку зорка? У Васіля Быкава ўсё ня проста, а вельмі складана. Варта Батвінёнку самога сябе паставіць ва ўмовы жыцьця дзеючых асоб апавяданьняў, каб зразумець учынкі тых асоб. У «Аблаве» хто Герой і хто Здраднік? А ў «Сьцюжы»? Быкаў паказваў людзкасьць і зьверства людзей ў жорнах вайны і нялюдзкай улады, а не Геройства і Здрадніцтва.

У «Круглянскім мосьце» партызан Брытвін, які выкарыстаў хлопчыка Міцю для падрыву моста, — Герой? Здраднік? Нешта трэцяе? Міця, які падарваў мост разам з бацькам, — гэта Герой? Для каго? Дзеля чаго? За які кошт Герой? Гэтаксама ў Герояў можна залічыць тых партызанаў, якія забівалі «немцаў-паштароў», пасьля чаго спальвалі вёскі!

Калі філасофія аўтараў помніка гэтак адрозьніваецца ад жыцьцёвай пазыцыі Васіля Быкава, то навошта вам, аўтары, вырабляць той помнік? Дзеля грошай? На замову ўлады, якую Васіль Быкаў не паважаў?

Казік
24.11.2015 / 12:34
Звычайна праводзяцца конкурсы на стварэнне помнікаў знакамітым людзям. Але акупацыйная адміністрацыя думае зварганіць свой «шэдэўр» без конкурсу. Потым будуць казаць: усе, помнік зроблены і да гэтай тэмы больш не вяртаемся. Вось падлюкі…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0