Баевікі адной з груповак, якія ваююць у Сірыі, адкрылі агонь па расійскіх пілотах, якія катапультаваліся са збітага Су-24, і забілі аднаго з іх, паведаміла агенцтва Associated Press.

У сеціве з’явілася відэа, на якім баевікі «Сірыйскай свабоднай арміі» абступілі скрываўленага чалавека ў ваеннай форме і з парашутам. Як сцвярджаюць аўтары, гэта адзін з расійскіх пілотаў, які кіраваў самалётам Су-24, збітым сёння паветрана-вайсковымі сіламі Турцыі.

Тым часам у расійскіх СМІ з'явілася інфармацыя, што забіты пілот — ваеннаслужачы расійскай авіябазы Шагол Сяргей Румянцаў, ураджэнец Чалябінска.

Пазней стала вядома, што абодва пілоты мёртвыя.

Сяргей Румянцаў і Эльдар Сафутаў змаглі катапультавацца з палаючага бамбавіка. Паводле некаторых дадзеных, пілот гвардыі маёр Сяргей Румянцаў застрэліўся, каб не патрапіць у палон. На зямлі яго знайшлі ўжо мёртвым.

Пазней арабскія відэаблогеры FSA («Свабодная сірыйская армія») паведамілі пра смерць другога пілота Эльдара Сафутава. Катапультаваўшыся, ён трапіў у палон да жыхароў вёскі, якія аказаліся баевікамі FSA. Прадстаўнікі «Свабоднай сірыйскай арміі» заявілі, што Эльдар Сафутаў спрабаваў бегчы, і па ім адкрылі агонь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?