Новы альбом брытанскай спявачкі Адэль «25», які быў выпушчаны 20 лістапада, за кароткі тэрмін пабіў рэкорд па продажах у ЗША.

Паведамляецца, што ў перыяд з 20 па 22 лістапада было распрададзена 2,3 мільёна дыскаў. Папярэдні аналагічны рэкорд належыць спявачцы Тэйлар Свіфт з яе альбомам «1989», які пабачыў свет 27 кастрычніка 2014 года. За першыя два дні было прададзена 1,76 млн копій альбома.

Нагадаем, папярэдні альбом Адэль «21» таксама з'яўляўся лідарам продажаў. Дыск спявачкі стаў самым прадаваным у ЗША ў 2011 і 2012 гадах. Таксама б'е шматлікія рэкорды і песня з новага альбома Адэль «Hello», кліп на якую быў апублікаваны на партале YouTube месяц таму. На партале відэа прагледзелі больш за 474 мільёнаў разоў, а сама кампазіцыя да гэтага часу займае лідзіруючыя радкі ў сусветных чартах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?