Абодва пілоты расійскага самалёта Су-24, які сёння быў збіты турэцкім знішчальнікам F-16, мёртвыя, паведамляюць інфармагенцтвы.

Сяргей Румянцаў і Эльдар Сафутаў змаглі катапультавацца з палаючага бамбавіка. Паводле некаторых дадзеных, пілот гвардыі маёр Сяргей Румянцаў застрэліўся, каб не патрапіць у палон. На зямлі яго знайшлі ўжо мёртвым.

Пазней арабскія відэаблогеры FSA («Свабодная сірыйская армія») паведамілі пра смерць другога пілота Эльдара Сафутава. Катапультаваўшыся, ён трапіў у палон да жыхароў вёскі, якія аказаліся баевікамі FSA. Прадстаўнікі «Свабоднай сірыйскай арміі» заявілі, што Эльдар Сафутаў спрабаваў бегчы, і па ім адкрылі агонь.

Баевікі выклалі ў сеціва відэа, на якім паказаны адзін з расійскіх лётчыкаў, што нерухома ляжыць на зямлі са слядамі ад цяжкіх траўмаў. Яны сцвярджаюць, што гэта лётчык збітага Су-24, і ён мёртвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?