Сёння ў рамках баскетбольнага Кубка ФІБА «Цмокі» перамаглі балгарскі «Рылскі», што дазволіла «драконам» прайсці ў 1/16 фіналу.
Цмокі-Мінск Беларусь — Рылскі Балгарыя 95:91 (27:34, 32:19, 23:21, 13:17)
Становішча камандаў: 1. Цмокі — 4—1, 2. Катая — 3—1, 3. Рылскі — 2—3, 4. Комарна — 0—4.
У турніры «Цмокам» засталося згуляць у гасцях з фінскай «Катаяй» 2 снежня, але гэты матч нічога не вырашае.
Цікава, што ў іншым турніры — Адзіная ліга ВТБ — «Цмокі» наступны матч таксама згуляюць з фінскім клубам: у дадзеным выпадку з «Байзансам» (30 лістапада).
На «Мінск-Арэне» «Цмокі» згуляюць 5 снежня супраць грузінскай «Віты»
0
0
0
0
0
0