З камэнтароў на сайце.

Лявон Баршчэўскі: «Я пакуль што адарваўся ад «хвастоў» і на свабодзе. Дарагія людзі, дзякуй вам усім! Каб нас было хоць удвая болей, да Янкі Купалы дайшлі б! Але ўсе пакуты не будуць дарэмныя: будзем жыць мы — будзе жыць Беларусь!

Зь сябе я віны не здымаю. Але нават калі б скласьці тых усіх, хто прыйшоў і з аднаго боку плошчы Якуба Коласа, і з другога боку, гэта ня йдзе ні ў якае параўнаньне з тым, што было ў 1996 ці нават у 2006 гадах. Разам з тым, бывала й горш. Людзі баяцца. І ня кепскага надвор'я ў першую чаргу. Ды яшчэ стукачоў і віжоў усюды столькі, што ў працэнтных адносінах, напэўна. і Трэці Райх, і сталінскі СССР перасягнулі!

А хто бярэцца арганізаваць лепш — карты ў рукі! Не відаць толькі было гэтых энтузыястаў перад 25-м; нават на дыктоўку шмат хто проста паленаваўся (ну, не пабаяўся ж!) прыйсьці.

Нічога, будуць у нас лепшыя часы! Калі людзі зразумеюць, што гэта не апазыцыя ім нечым абавязаная, а яны самі здолеюць дбаць пра свой лёс».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0