Спорт3737

Пракрамлёўскі футбольны актывіст: «Беларуская мова — сабачы брэх!» 

Пасля матча барысаўскага БАТЭ супраць леверкузенскага «Баера», які скончыўся з лікам 1:1, з боку расійскіх пракрамлёўскіх актывістаў, а таксама футбольных фанатаў пачаліся нападкі на беларускую мову і права беларускай дзяржавы на існаванне ў прынцыпе.

Прычынай стаў перформанс барысаўскіх фанатаў, подпіс да якога быў выкананы на беларускай мове і гучаў як «паверце ў свае сілы, а мы падтрымаем».

Адна з самых вядомых расійскіх суполак футбольных заўзятараў «Ультрас Навіны», якую мадэруе былы фанат маскоўскага «Спартака», а цяпер вядомы пракрамлёўскі актывіст Іван Катанаеў па мянушцы «Камбат», апублікавала фатаграфію барысаўскага перформансу з наступным подпісам, які мы прыводзім на мове арыгінала з поўным захаваннем аўтарскай арфаграфіі:

«Вы только гляньте — це белоруска мова! Вообще, на некоем подобии белорусской мовы в самой белоруссии говорят только в деревнях и непролазных селах. Встретить этот собачий лай в крупных городах практически невозможно. Интересно, хоть один игрок на поле смог нормально прочитать и понять чего там написано? Падтрымают они, м***ки!

Белорусы, гоните в шею всех этих малолетних кретинов пытающихся этот собачий лай сделать своим языком, иначе не успеете моргнуть как превратитесь в украинцев! Не давайте селюкам даже голову поднять — пусть гоняют скот в деревнях и картошку растят!»

Дарэчы, сам аўтар, як можна пабачыць з вышэйпрыведзенага паста, нават сваёй роднай расійскай мовы толкам не ведае – дапускае шмат памылак.

У каментарах да паста знайшліся не толькі тыя, хто яго заўзята падтрымаў, але і прадстаўнікі расійскага фанацкага руху, якія лічаць, што аўтар такім чынам толькі пагаршае стаўленне іншых народаў да рускіх.

Катанаеў у лагеры сепаратыстаў на Данбасе. Фота з яго старонкі «УКантакце»

Варта адзначыць, што Іван Катанаеў быў заснавальнікам і лідарам аб’яднання фанатаў маскоўскага «Спартака» «Фратрыя», але быў выключаны з яго і адрынуты фанатамі «Спартака» ў 2010 годзе з-за ўдзелу ў фінансавых махінацыях, якія негатыўна адбіліся на расійскім фанацкім руху і мэтай якіх было асабістае ўзбагачэнне Катанаева. Дагэтуль ён з’яўляецца персонай нон-грата ў расійскім фанацкім руху.

У той жа момант ён вядзе пракрамлёўскую фанацкую суполку ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», збірае грошы на дапамогу тэрарыстам, што ваююць на ўсходзе Украіны, а таксама ўдзельнічае ў разнастайных масавых мерапрыемствах, арганізаваных расійскімі ўладамі.

Каментары37

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер3

Маладая пара вырашыла абысці ўвесь Мінск уздоўж МКАД: «Ногі потым яшчэ тры дні балелі»1

Запальныя шведы, вясёлыя эстонцы, Ізраіль рве сэрца: сёння захапляльны фінал Еўрабачання9

Пяскоў: Cустрэча Пуціна і Зяленскага магчымая2

Сур'ёзнае ДТЗ у Магілёўскай вобласці: сутыкнуліся легкавушка і велікагруз

Улады патлумачылі, чаму ў Мінску не ўключаюць ацяпленне ў кватэрах1

Ізраіль пачаў новы буйнамаштабны наступ у Газе

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

На Купянскім кірунку загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей «Рыжы» Аўдзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць