Венгерскія сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні чатырох чалавек, якія накіроўваліся ў Будапешт на аўтамабілі з выбухоўкай, паведамляе Reuters.

Кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра Венгрыі (TEK) Янаш Хайду распавёў, што аперацыя адбылася на мінулым тыдні. Паводле яго слоў, пасля затрымання ў адным з дамоў падазраваных была выяўлена лабараторыя па вырабе самаробных выбуховых прылад, а таксама «прылады» для масавага забойства людзей.

Таксама Хайду адзначыў, што паліцэйскія затрымалі двух чалавек з пісталетамі-кулямётамі і глушыцелямі, аднак іх сувязь з першай групай пакуль не пацверджана. Дадзеныя аб саміх затрыманых ён не прывёў, дадаўшы, што можа расказаць толькі пра «міжнародны» характар інцыдэнту.

У заяве TEK гаворыцца, што ў сувязі з затрыманнямі быў узмоцнены да максімальнага ўзровень абароны высокапастаўленых чыноўнікаў ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?