Афіцыйны курс долара ЗША 25 лістапада дасягнуў 18.042 рублёў, што з'яўляецца новым гістарычным максімумам. Без уліку дэнамінацый 1994 і 2000 гадоў курс склаў 180.420.000.

Па ступені абясцэнення нацыянальнай валюты да амерыканскага долара (з 1991 года) Беларусь застаецца лідарам на тэрыторыі былога СССР, пра што сведчыць праведзены БелаПАН аналіз афіцыйных валютных курсаў на 24—25 лістапада без уліку грашовых рэформ.

За Беларуссю ў першай пяцёрцы размясціліся Туркменістан — 8.750.000, Узбекістан — 2.735.740, Грузія — 2.407.400 і Украіна — 2.394.924.

Далей ідуць: Таджыкістан — 669.450, Казахстан — 153.565, Арменія — 96.212, Расія — 65.621, Азербайджан — 52.550, Малдова — 20.121, Кыргызстан — 14.582.

Замыкаюць спіс дзяржавы Балтыі: Літва — 324,2, Эстонія — 146,9, Латвія — 132. Курс долара ў самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную валюту, без уліку дэнамінацый складае 11.100.000 рублёў.

Такім чынам, беларуская валюта абясцэнілася адносна амерыканскага долара ў 20,6 разу больш, чым валюта Туркменістана, у 66 разоў — Узбекістана, у 75 разоў — Грузіі, у 75,3 разу — Украіны, у 269,5 разу — Таджыкістана, у 1.175 разоў — Казахстана, у 1.875 разоў — Арменіі, у 2.749 разоў — Расіі, у 3.433 разы — Азербайджана, у 8.967 разоў — Малдовы, у 12.373 разы — Кыргызстана, у 556.508 разоў — Літвы, у 1.228.182 разы — Эстоніі і ў 1.366.818 разоў больш, чым валюта Латвіі. У выпадку з Прыднястроўем гэтыя суадносіны складаюць 16,3 разу.

Аднаго мільёна беларускіх рублёў (без уліку дэнамінацый) афіцыйны курс долара дасягнуў 17 снежня 1998 года, 5 млн. — 12 мая 2000 года, 10 млн. — 12 верасня 2000 года, 15 млн. — 26 кастрычніка 2001 года, 20 млн. — 3 красавіка 2003 года, 30 млн. — 26 сакавіка 2010 года, 50 млн. — 13 ліпеня 2011 года, 90 млн. — 4 верасня 2013 года, 100 млн. — 7 мая 2014 года, 110 млн. — 25 снежня 2014 года, 120 млн. — 6 студзеня 2015 года, 130 млн. — 9 студзеня 2015 года, 140 млн. — 10 студзеня 2015 года, 150 млн. — 15 студзеня 2015 года, 160 млн. — 18 жніўня 2015 года, 170 млн. — 25 жніўня 2015 года.

1 ліпеня 2016 года адбудзецца чарговая дэнамінацыя рубля (у суадносінах 1:10.000).

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?