rbc.ua

Кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер абвясціў пра спыненне паставак расійскага газу на Украіну да паступлення новых плацяжоў, паведамляе ria.ru.

Паводле яго слоў, у сераду, 25 лістапада, па стане на 10:00 мск «Нафтагаз Украіны» выбраў раней прадаплочаныя аб'ёмы расійскага газу. Новай перадаплаты ад украінскай кампаніі не паступала.

Пазаўчора старшыня НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў заявіў, што Украіна не баіцца адключэння газу.

«Адказваю: мы можам забяспечыць патрэбнасці Украіны ў газе гэтай зімой з еўрапейскага напрамку. І наступнай. І любой іншай. Дыверсіфікацыя і рынак газу рэальна працуюць», — сказаў кіраўнік Нафтагаза.

Кобалеў адзначыў, што патрэбы ў газе Украіна можа забяспечыць з еўрапейскага напрамку.

У сваю чаргу міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Уладзімір Дзямчышын заявіў, што колькасці газу ў падземных сховішчах Украіны дастаткова, каб пакуль не закупляць яго ў Расіі.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?