Расія мае намер перакінуць на авіябазу Хмеймім у Сірыі зенітна-ракетныя сыстэмы С-400, заявіў міністр абароны Сяргей Шайгу на пасяджэнні калегіі мінабароны Расіі.

С-400 — найноўшы зенітна-ракетны комплекс, здольны збіць любыя лятальныя апараты, а таксама крылатыя і балістычныя ракеты сярэдняй і малой далёкасці на вышынях да 35 кіламетраў.

На ўзбраенне ў расійскай арміі ЗРК С-400 паступіў толькі ў 2007 годзе.

Напярэдадні паведамлялася, што для ўзмацнення супрацьпаветранай абароны ў Сірыі крэйсер «Масква», аснашчаны сістэмай СПА «Форт», аналагічнай С-300, зойме раён побач з Латакіяй.

Расійскія вайскоўцы таксама папярэдзілі, што ўсе мэты, якія прадстаўляюць патэнцыйную небяспеку, будуць знішчацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?