Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што Анкара не жадае эскалацыі крызісу ў адносінах з Масквой пасля крушэння расійскага самалёта Су-24 над Сірыяй.

Па словах Эрдагана, турэцкі знішчальнік F-16, які збіў расійскі самалёт, дзейнічаў у інтарэсах бяспекі краіны.

Прэзідэнт адзначыў, што самалёт быў збіты, калі знаходзіўся ў паветранай прасторы Турцыі і некалькі яго абломкаў ўпалі на турэцкай тэрыторыі, параніўшы двух грамадзян Турцыі.

Эрдаган таксама заявіў, што Турцыя мае намер стрымліваць прыток мігрантаў з Сірыі.

«Мы працягнем нашу гуманітарную місію па абодва бакі сірыйскай мяжы. Мы гатовыя прыняць усе неабходныя меры, каб прадухіліць новую хвалю іміграцыі», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?