26.11.2015 / 09:18

Молодая, перспективная белорусская IT-компания набирает сотрудников

1. JavaScript распрацоўшчыкі

Абавязкова:

  • больш за 1 год досведу працы;
  • веданне аднога з фрэймворкаў: Angular, Backbone, Ember;
  • адаптыўны і кросбраўзерны HTML

Пажадана:

  • NodeJS, Npm, Bower, Grunt/Gulp;
  • Ionic, Phonegap;
  • Karma, Jasmine, Protractor;
  • GIT.

 

2. PHP распрацоўшчыкі

Абавязкова:

  • больш за 1 год досведу працы;
  • веданне аднаго з фрэймворкаў: Symfony 2, Zend 2, Yii:
  • адаптыўны і кросбраўзерны HTML.

Пажадана:

  • Composer;
  • Doctrine ORM;
  • GIT;
  • Wordpress CMS;
  • PHPUnit.

 

3. Менеджар праектаў

  • веданне і прымяненне Agile-прынцыпаў на практыцы;
  • уменне складаць і чытаць спецыфікацыі;
  • вельмі добры ўзровень размоўнай англійскай мовы;

 

4. Дызайнер

  • мінімум 1 год у веб і мабільнай распрацоўцы;
  • адаптыўны і кросбраўзерны HTML;
  • веданне прынцыпаў UI/UX;
  • англійская мова, каб давецца, што хоча кліент і перавесці гэта ў візуальны фармат.

 

5. HR-спецыяліст

  • веданне і мабільных веб-тэхналогій;
  • арганізатарскія здольнасці;
  • крэатыўнысць;
  • добрае валоданне беларускай мовай.

 

6. QA-спецыяліст (можна пасля курсаў)

  • ручное тэставанне;
  • складанне тэст-кейсаў;
  • прыдзірлівасць да якасці прадукта.

 

Мы прапануем канкурэнтны ўзровень аплаты працы, чысты і цёплы офіс у цэнтры горада з лядоўняй, вадой, гарбатай і печывам без абмежаванняў. Сяброўская атмасфера, зручны графік і дадатковыя выходныя без даведак з паліклінікі. Мы зацікаўленыя ў прафесійным развіцці сваіх супрацоўнікаў.

 

Калегі, калі вам цікава працаваць у нас, пакідайце свае каардынаты, нават калі вы зараз не збіраецеся нешта мяняць у сваім жыцці. Магчыма, вам будуць цікавымі нашыя мерапрыемствы ці супрацоўніцтва ў будучыні.

 

Для ўсіх астатніх: дзякуй, што дачыталі да канца. Калі ў Вас ёсць знаёмыя, каму можа быць цікава нешта з прапанаванага вышэй — стукніце ім, калі ласка, у аську, скайп, вайбер, тэлелеграм, вотсапп і скіньце спасылку на гэтую старонку. Мы будзем вельмі Вам удзячны:)

Дасылайце, калі ласка, свае пытанні, кантакты ды рэзюмэ ў вольнай форме на скрынюraspracouka@gmail.comці пакідайце сваё паведамленнетут.

Пра кампанію: ТАА «ІдэяСофт» заснаваная ў 2014 годзе беларускімі праграмістамі з вялікім досведам у распрацоўцы. Асноўнымі кірункамі дзейнасці з’яўляюцца: распрацоўка Web-прыкладанняў, прыкладанняў для мабільных прылад, Smart-TV, back-end праграмаванне. Ёсць свае праекты. Офіс знаходзіцца за 10 хвілінаў ад станцыі метро «Плошча Перамогі». Кампанія з вялікай павагай ставіцца да беларускай культуры, гісторыі, традыцый і прыроды. Мы разам ходзім у паходы, наведваем і арганізоўваем розныя культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы. Афіцыйныя мовы зносін – беларуская (пераважна), руская і англійская.

ТАА «ІдэяСофт». УНП: 192189142