Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пасмяротна прысвоіў званне Героя Расіі камандзіру збітага на мяжы Сірыі і Турцыі самалёта Су-24.

Ва ўказе аб узнагароджанні, апублікаваным на сайце прэзідэнта РФ, гаворыцца, што падпалкоўніку Пешкаву Алегу Анатольевічу «за гераізм, мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні вайсковага абавязку прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі (пасмяротна)».

Гэтым жа ўказам прэзідэнт РФ ўзнагародзіў ордэнамі Мужнасці капітана Мурахтціна Канстанціна Валер'евіча і матроса Пазыніча Аляксандра Міхайлавіча (пасмяротна)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?