Штурман збітага напярэдадні Турцыяй расійскага Су-24 выратаваны, ён дастаўлены на расейскую базу. Пра гэта паведаміў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу. Пілота падабралі сірыйскія ваенныя.

У Міністэрстве абароны напярэдадні абвясцілі аб гібелі аднаго з членаў экіпажа. Ён таксама катапультаваўся, але быў забіты ў паветры агнём з зямлі.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што загінуламу лётчыку пасмяротна будзе прысвоена званне Героя Расіі, а пілоту, які выжыў, «як і ўсім іншым удзельнікам аперацыі, у тым ліку аперацыі па выратаванні, будуць прысуджаны дзяржаўныя ўзнагароды».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0