Федэральны канцлер ФРГ Ангела Меркель выступіла ў падтрымку міграцыйнай палітыкі ўрада Германіі. «Простае закрыццё межаў не вырашыць праблему», - заявіла лідар германскага ўрада, выступаючы ў бундэстагу ў сераду, 25 лістапада.

Паводле яе слоў, неабходна паставіць заслон кантрабандыстам, якія дастаўляюць бежанцаў на тэрыторыю ЕС, і «замяніць нелегальнасць легальнасьцю», устанавіўшы «квоты на легальную міграцыю», узгодненыя паміж краінамі Еўрасаюза.

Мэтай, на думку Ангелы Меркель, павінна стаць «памяншэнне ліку мігрантаў, што прыбываюць». Ключавую ролю ў дасягненні гэтай задачы грае Турцыя, мяркуе нямецкі канцлер. Германія гатова прадаставіць фінансавую падтрымку, неабходную Турцыі для ўрэгулявання сітуацыі з бежанцамі і стварэння ўмоў для першаснага размяшчэння іх у краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?