Усяго патроху55

На Валожыншчыне прадпрымальны рыбак зліў ваду з возера

Але рыбу назбіраць усё роўна не ўдалося.

Ілюстрацыйнае фота

Пра здарэнне распавяла старшая следчая Валожынскага райаддзела Следчага камітэта Аксана Гульба.

Валожынскі райвыканкам даў у арэнду аднаму з калгасаў возера, каб вырошчвалі ў ім рыбу на продаж. Гэтае возера злучанае каналам з іншым возерам. Яны аддзеленыя дамбамі, і рыба аднаго возера не трапляе ў другое.

Увечары 4 лістапада рыбак з Валожыншчыны прыйшоў на возера і стаў вудзіць рыбу на спінінг. Справа ішла павольна, і ён вырашыў дзейнічаць па-іншаму.

Адкрыў гаечным ключом шлюз і стаў чакаць, пакуль вада з возера з рыбай, якую вырошчваюць на продаж, перацячэ ў другое возера.

Праз дзве гадзіны ўжо можна было проста хадзіць і збіраць рыбу ў мяхі, што і зрабіў рыбак. Аднак калі ўбачыў фары машыны, што праязджала міма, то вырашыў збегчы. Спачатку схаваўся ў кустах, а потым пабег дамоў.

Як аказалася, гэта была машына міліцыі. Супрацоўнікі якраз ехалі на гэтыя азёры. Ім пазванілі занепакоеныя мясцовыя жыхары, якія заўважылі, што ў адным возеры раптам стала хутка паднімацца вада.

Рыбака затрымалі. Яму пагражае да трох гадоў турмы.

20 лістапада справу накіравалі ў суд.

Старшая следчая Аксана Гульба заўважае, што калгас, які арандаваў возера, не паклапаціўся ні пра асвятленне тэрыторыі, ні пра тое, каб наняць ахоўніка, ні пра папераджальную таблічку, што ў возеры вудзіць нельга. Калгасу ўказалі на гэтыя рэчы і раілі іх выправіць.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Усе навіны →
Усе навіны

Такер Карлсан абвінаваціў Зяленскага ў датычнасці да замаху на Трампа13

Калабаранта з Новай Кахоўкі, які мацюкаўся на камеру, затрымалі за «рэабілітацыю нацызму»3

«Вызваленне аднаго — гэта крок наперад». Ціханоўская пракаментавала вызваленне Зянковіча6

На мінскім «Крышталі» будуць выпускаць гарэлку «Сукалень»19

Юрась Зянковіч выехаў у Літву6

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

Трэба стаць новым Ізраілем. У Беларусі прыдумалі, як развіваць стартапы7

Цягнік Мінск — Гомель сутыкнуўся з лесавозам1

Вушная сера можа шмат расказаць пра ваша здароўе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам39

Эйсманты на «Майбаху», Баскаў на «Бэнтлі». Хакейны сезон у Мінску закрылі з шыкам-бляскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць