rbc.ua

rbc.ua

Урад Украіны ўвёў забарону на закупкі расійскага газу, заявіў прэм'ер-міністр краіны Арсень Яцанюк.

Паводле яго слоў, адпаведнае распараджэнне аддадзена дзяржаўнай нафтагазавай кампаніі «Нафтагаз Украіны».

Яцанюк абвясціў таксама пра ўвядзенне забароны на транзітныя палёты праз паветраную прастору Украіны для ўсіх расійскіх авіяперавозчыкаў.

«Расійскія авіякампаніі і расійскія самалёты больш не маюць права выкарыстоўваць ўкраінскую авіяпрастору», — сказаў ён на пасяджэнні ўрада.

Раней у сераду стала вядома, што «Газпром» спыніў пастаўкі газу Украіне да паступлення новых плацяжоў ад «Нафтагаза».

Па словах старшыні праўлення «Газпрома» Аляксея Мілера, у 10 гадзін раніцы «Нафтагаз» выбраў прадаплочаныя аб'ёмы расійскага газу, і новых заявак на пастаўку газу не паступала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?