Улады Бразіліі афіцыйна ўвялі бязвізавы рэжым для замежных грамадзян, якія захочуць наведаць паўднёваамерыканскую дзяржаву ў перыяд правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2016 года. Адпаведны загад за подпісам прэзідэнта краіны Дзілмы Русеф абнародаваны сёння ва ўрадавай газеце.

У канцы кастрычніка Федэральны сенат — верхняя палата бразільскага парламента — адобрыў законапраект, і цяпер свой подпіс паставіла Русеф.

Скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Бразілію змогуць турысты, якія ўязджаюць у краіну з чэрвеня па верасень 2016 года тэрмінам да 90 дзён.

У 2014 годзе ў час ЧС па футболе такая ініцыятыва ўжо ўкаранялася, аднак тады яе дзеянне распаўсюджвалася толькі на тых турыстаў, у якіх быў пры сабе білет хаця б на адзін з матчаў. У выніку колькасць сродкаў, патрачаных у Бразіліі за гэты час, павялічылася больш як на 60 працэнтаў.

Летняя Алімпіяда адбудзецца з 5 па 21 жніўня 2016 года. Гэта будуць першыя Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Паўднёвай Амерыцы. Паралімпіяда будзе праводзіцца 7-18 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?