Сёньня на менскім стадыёне «Дынама» пройдзе таварыская гульня нацыянальных зборных Беларусі і Турцыі.

Пачатак а 20‑й.

Квіткі: 3 000, 5 000, 6 000, 7 000, 8 000, 10 000, 15 000, 20 000, 30 000 рублёў Касы працуюць ад 11‑й.

Прагноз надвор’я на вечар ня надта спрыяльны. Сыноптыкі абяцаюць цягам дня паніжэньне тэмпэратуры, якая пад вечар апусьціцца да мінус трох градусаў.

Сёньня таксама правядуць свае матчы супернікі беларусаў па адборачнай групе да чэмпіянату сьвету — 2010: украінцы згуляюць зь сербамі, зборная Казахстану ў гасьцях з Арменіяй, Харватыя -- з Шатляндыяй.

Наагул жа цэнтральнай гульнёй серады стане матч Францыя — Англія (брытанцы таксама нашыя супернікі па адборачнай групе).

Гульня будзе паказана ў жывым этэры на канале «Лад». Пачатак а 21.55.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0