Такі плакат распаўсюджваюць расійскія прапагандысцкія рэсурсы.

Такі плакат распаўсюджваюць расійскія прапагандысцкія рэсурсы.

Рассельгаснагляд уводзіць абмежаванні на пастаўку мясной прадукцыі. 

Абмежаванні будуць накладзеныя на мяса птушкі з турэцкага прадпрыемствы Standart Gida Sanayi ve Ticaret, нібыта ў сувязі з выяўленнем у мясе птушкі лістэрый. Абмежаванне ўводзіцца з 1 снежня 2015 года.

Раней Рассельгаснагляд абмяжоўваў пастаўкі беларускай малочкі, малдаўскай садавіны і грузінскіх мінеральных вод, нібыта за санітарныя парушэнні, хоць гэтая прадукцыя вылучаецца выдатнай якасцю. Абмежаванні супадалі з перыядамі, калі Расія выстаўляла гэтым краінам палітычныя прэтэнзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?