kommersant.ru

kommersant.ru

Генштаб міністэрства абароны Расіі разглядае варыянт павелічэння авіягрупы ў Сірыі на 10—12 баявых машын, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на ўласныя крыніцы ў абаронным ведамстве.

Па дадзеных выдання, павелічэнне авіягрупы плануецца для таго, каб кожны з франтавых бамбавікоў лётаў на баявыя заданні пад прыкрыццём знішчальнікаў Су-27 або Су-30.

У цяперашні час расійская авіягрупа ўключае 12 штурмавікоў Су-25 СМ, па 12 бамбавікоў Су-24 М і Су-34 і па чатыры знішчальніка Су-27 СМ і Су-30 СМ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0