wsj.com

wsj.com

На Беларускай валютна-фондавай біржы 26 лістапада беларускі рубель знізіўся адразу на 0,46% да кошыка валют, даляр працягвае штампаваць максімумы.

Даляр падаражэў на Br139 да 18 266 рублёў.

Еўра вырас на Br45 да 19 373 рублёў.

Курс расійскага рубля ўмацаваўся на Br1,14 да 278,1 рубля.

***

З пачатку года беларускі рубель абясцэніўся да даляра больш чым на 50%.

На 1 студзеня курс складаў 11.900 рублёў. 4 чэрвеня курс даляра перавысіў 15.000 рублёў, 12 жніўня — 16.000 рублёў, мяжа ў 17.000 рублёў была пераадолена 24 жніўня, у 18 тыс — 24 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0