Дзяржкантроль западозрыў прыватную будаўнічую кампанію з Сенненскага раёна Віцебскай вобласці ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і супрацоўніцтве са лжэструктурай. Пра гэта паведамляе прэс-служба КДК.

Па версіі праваахоўнікаў, дырэктар прадпрыемства даў справаздачу ў дакументах аб фінансава-гаспадарчых аперацыях з фіктыўнай прадпрымальніцкай арганізацыяй.

Будаўнічая арганізацыя нібыта брала ў арэнду ў лжэструктур абсталяванне на агульную суму 6,48 млрд рублёў.

Аднак Дзяржкантроль вызначыў, што фактычна маёмасць у лжэструктур у арэнду не прымалася і пасля не набывалася.

Як вынік, прадпрыемствам былі завышаныя выдаткі і падатковыя разлікі па падатку на даданую вартасць. Пры гэтым аплата за арэнду і наступнае набыццё абсталявання прадпрыемствам не ажыццяўляліся, а сума палічаных да выплаты прадпрыемствам за 2014 падаткаў у бюджэт была роўная прыблізна 30 млн рублёў.

У дачыненні да былога дырэктара прадпрыемства распачата крымінальная справа па артыкуле аб ухіленні ад падаткаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?