Па інфармацыі начальніка Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Анатоля Куляшова «падчас разгону акцыі ў Дзень Волі міліцыя затрымала 88 чалавек. 13 непаўналетніх грамадзян былі перададзеныя бацькам, 2 адпушчаныя без складання пратаколаў.

У дачыненні астатніх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях — парушэнне парадку арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў. Сёння яны будуць дастаўленыя ў раённыя суды.

Гэта караецца або суткамі, або штрафам да 30 базавых велічыняў (1 б.в — 35 тыс. руб.)

«Пацярпелі два супрацоўнікі міліцыі. Абодва знаходзяцца ў лякарні. У аднаго з іх пашкоджанае калена», — пра гэта распавёў Анатоль Куляшоў БЕЛТА.

Праваабарончы цэнтар "Вясна"

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0