Пілот ліванскай авіякампаніі Middle East Airlines (MEA), які выконваў 24 лістапада рэйс з аэрапорта Бейрута, заявіў, што чуў у эфіры папярэджанні расійскаму самалёту Су-24 ад турэцкіх ВПС.

Пілот, які пажадаў захаваць сваё імя ў таямніцы, распавёў тэлеканалу «Аль-Арабія», што турэцкія ВПС неаднаразова паведамлялі «неапазнанаму самалёту», што ён набліжаецца да паветранай прасторы Турцыі і павінен неадкладна змяніць курс. Ніякага адказу ад самалёта не было.

Частку папярэджанняў, якія гучалі ў эфіры, пілот запісаў на тэлефон і аддаў запіс «Аль-Арабія». Фрагмент супадае з запісам, які раней быў распаўсюджаны турэцкімі СМІ.

Суразмоўца тэлеканала таксама паведаміў, што за апошні месяц неаднаразова чуў, як турэцкія ВПС папярэджваюць «неапазнаныя самалёты» пра набліжэнне да паветранай прасторы краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?