У Менску прайшла прэзентацыя кнігі вядомага амерыканскага гісторыка Цімаці Снайдэра «Крывавыя землі. Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным». Кніга выйшла ў сэрыі бібліятэкі часопіса «Беларускі гістарычны агляд» з фінансавай падтрымкай Польскага інстытуту ў Мінску.

Гістарычнае выданне выйшла ў сьвет у перакладзе на беларускую мову і дзеля гэтага аўтар напісаў асобную прадмову. Адзін з ініцыятараў ідэі яе выдання — гісторык Генадзь Сагановіч.

У кнізе адлюстраваны маштабны факталагічны агляд злачынстваў, учыненых нацысцкімі і савецкімі рэжымамі на «крывавых землях»: тэрыторыі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, краінаў Балтыі. У прыватнасці, паводле гісторыка, з 1933 да 1945 гадоў на гэтых тэрыторыях было знішчана 14 мільёнаў чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?