У турэцкіх грамадзян узнікаюць праблемы пры ўездзе ў Расію, пацвердзілі ВВС ў турэцкім пасольстве.

«Тэлефануюць нашы грамадзяне, скардзяцца, што іх не прапусцілі. Рускай мовы яны не ведаюць, таму прычыны ім невядомыя», — сказаў прадстаўнік пасольства Турцыі ў Маскве.

Паводле дадзеных РБК, ужо каля 30 турэцкіх грамадзян былі адпраўленыя назад у Турцыю.

У пасольстве таксама паведамілі пра ўзмацненне надгляду турэцкіх грамадзян пры перасячэнні мяжы з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0