Украіна і Турцыя будуць сумесна развіваць марскую прамысловасць для ўмацавання бяспекі і абароны акваторыі Чорнага мора, заявіў намеснік кіраўніка канцэрна «Украбаронпрам» Дзяніс Гурак, які прыняў удзел у абаронна-прамысловай канферэнцыі Turkey Defence Week 2015.

Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе канцэрна.

Канцэрн «Украбаронпрам», па словах Гурака, узяў курс на прыцягненне замежных інвестыцый у АПК Украіны.

Галоўная мэта гэтай дзейнасці заключаецца ў забеспячэнні украінскіх узброеных сіл сучаснымі узбраеннямі і баявой тэхнікай.

У гэтым годзе Украіна і Турцыя ўжо заключылі шэраг пагадненняў аб сумесных праектах у галіне касмічнай, авіяцыйнай і бранятанкавай прамысловасці.

Пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін абмяркоўваліся падчас візіту на Украіну прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Тэіпа Эрдагана ў сакавіку 2015 года.

Турцыя, як было заяўлена на канферэнцыі Turkey Defence Week 2015, якая працавала 10-12 лістапада ў Анкары, мае намер давесці аб'ёмы свайго абароннага экспарту да 25 млрд даляраў да 2023.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі турэцкіх узброеных сіл і абароннай прамысловасці, а таксама спецыялісты з Вялікабрытаніі, Чэхіі, Украіны, Эстоніі, Славеніі і іншых краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?