Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар УП «Мінскграда» Аляксандр Акенцьеў падчас абмеркавання генплана сталіцы з дэпутатамі Мінгарсавета.

«Згодна з генпланам, усім галоўным праспектам горада зарэзервавана па два дублёры. Да 2020 года плануецца пачаць фарміраванне дублёра праспекта Незалежнасці. Таксама гаворка ідзе аб неабходнасці падзелу патокаў у магілёўскім і гомельскім кірунках — працягу вул. Маякоўскага з выхадам на вул. Чыжэўскіх. Гэта дазволіць істотна знізіць нагрузку на прасп. Партызанскі», — сказаў Аляксандр Акенцьеў.

Ён таксама нагадаў, што ў Мінску плануецца развіваць радыяльна-кальцавую транспартную сістэму. Прапускную здольнасць сталічных вуліц дапамогуць павялічыць тры транспартныя кольцы. Згодна з новай рэдакцыяй генеральнага плана, чацвёртую лінію метро таксама зробяць кальцавой. Як мяркуецца, яна будзе складацца з 17 станцый, з іх шэсць утвараюць перасадкавыя вузлы.

Акрамя таго, у сталіцы з'явіцца новы від пасажырскага транспарту — хуткасны трамвай, які ў перспектыве звяжа горад з Лагойскам, Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам, пасёлкам Сокал і Нацыянальным аэрапортам Мінск. Па словах спецыялістаў, такі від транспарту па шэрагу параметраў пераўзыходзіць метрапалітэн. Так, па аб'ёмах перавозак ён не саступае падземцы, а выдаткі на яго ўзвядзенне істотна ніжэйшыя. Сярэдняя хуткасць руху такога трамвая — каля 40 км/г (традыцыйнага трамвая — прыкладна 12 км/г).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?