Футбольныя заўзятары не змогуць паехаць на выязныя матчы сваіх каманд у Францыі да сярэдзіны снежня з-за нядаўніх нападаў у Парыжы.

Міністэрства ўнутраных спраў Францыі прыняло рашэнне аб часовым закрыцці гасцявых трыбун з-за недахопу паліцыянтаў, улічваючы дзеючы ў краіне рэжым надзвычайнага становішча і саміт па праблемах клімату, які рыхтуецца ў Парыжы.

Рашэнне закране матчы першай і другой лігі, гульні Кубка Францыі 5 і 6 снежня, а таксама матчы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, у тым ліку сустрэчы ПСЖ і ўкраінскага «Шахцёра» 8 снежня і расійскага «Рубіна» з «Бардо» 10 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?