Усерасійская федэрацыя лёгкай атлетыкі прызнала сваю дыскваліфікацыю, рашэнне аб якой раней прыняла Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый, і выказала гатоўнасць супрацоўнічаць з IAAF.

Пра гэта гаворыцца ў лісце, што кіраўнік УФЛА Міхаіл Бутаў накіраваў у адрас IAAF, пасяджэнне рады якой праходзіць у чацвер у Манака. Бутаў не бярэ ўдзелу ў пасяджэнні.

«Учора УФЛА даслала заяву, у якой яна выказвае згоду з дыскваліфікацыяй, і не будзе карыстацца правам аспрэчыць яе», — сказана ў прэс-рэлізе Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Ва УФЛА прызналі, што нагода для адхілення расійскіх спартоўцаў ад спаборніцтваў пад эгідай IAAF была. У прыватнасці, гэта можа закрануць удзел зборнай Расіі па лёгкай атлетыцы ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра.

Усерасійская федэрацыя мае намер супрацоўнічаць з кіруючым органам сусветнай лёгкай атлетыкі і выконваць рэкамендацыі інспекцыі IAAF, якая пачне працу, як чакаецца, у студзені 2016 года.

Сяброўства УФЛА ў Міжнароднай асацыяцыі было прыпынена 13 лістапада на падставе высноў дакладу Сусветнага антыдопінгавага агенцтва WADA аб сістэматычным ужыванні забароненых прэпаратаў расійскімі лёгкаатлетамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?