Навукоўцы тэстуюць новыя тэхналогіі, якія дазволяць перасылаць дадзеныя з дапамогаю святла. Бяздротавая перадача дадзеных стане ў тысячы разоў хутчэйшай.

Техналогіі Li-Fi хутчэйшыя за Wi-Fi. Фота: GettyImages

Техналогіі Li-Fi хутчэйшыя за Wi-Fi. Фота: GettyImages

Эксперымент адбыўся ў адным з будынкаў Таліна. Выявілася, што Li-Fi значна перавышае магчымасці добра вядомага нам Wi-Fi. Падчас тэстаў хуткасць перадачы дасягала 1 Гб/с, што ў 100 разоў больш за сярэднюю прапускную здольнасць Wi-Fi.

Ідэя стварэння новай тэхналогіі прыйшла да Харальда Хааса з універсітэта Эдынбурга. Падчас лабараторных выпрабаванняў яму ўдалося дасягнуць максімальнай хуткасці перадачы дадзеных на 224 Гб/с. Гэта ў лабараторных умовах! Але і дасягнутая ў Таліне хуткасць 1 Гб у секунду ўражвае. Тым больш што Li-Fi павінен быць значна больш бяспечным за добра вядомы нам Wi-Fi. Святло не можа пранікаць скрозь сцены, таму такая сетка лепш абароненая ад хакераў.

Тэхналогія Li-Fi. Фота: Boston University

Тэхналогія Li-Fi. Фота: Boston University

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?