Якую пенсію атрымліваюць беларускія чыноўнікі?

«Паколькі я яшчэ працую, то атрымліваю агульнаграмадзянскую пенсію, — кажа старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. — Яе памер цяпер 3,2 мільёна рублёў, натуральна, ён будзе іншы (пры завяршэнні працоўнай дзейнасці. - NN.by), але я не ведаю які. Калі ў мяне з'явіцца на гэта права, я звярнуся і мне палічаць. У мяне пенсія будзе 65% ад акладу. Але ў любым выпадку я даўно зарабіла пенсію дзяржаўнага служачага, якая больш за звычайную, але толькі калі дзяржаўны служачы не працуе.

Па словах Ярмошынай, яе зарплата «бруднымі» складае каля 20 мільёнаў. «На рукі я атрымліваю недзе мільёнаў 17», — распавяла кіраўнік ЦВК.

* * *

«У мяне пенсія па дзяржслужбе — 8,5 мільёна рублёў. Пенсія добрая, можна на гэтыя грошы пражыць пенсіянеру. Ужо не трэба шмат касцюмаў, абутку ці сумкі мяняць, можна хадзіць з тымі ж самымі, — прызнаецца экс-кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова, — Я адна, таму для мяне гэтых грошай цалкам дастаткова. Калі б трэба было дапамагаць дзецям, то, вядома, было б складаней. Хоць ва ўсіх па-рознаму. Да прыкладу, маёй цётцы 80 гадоў, яна атрымлівае пенсію каля 3,2 мільёна рублёў. Яна і сябе забяспечвае, яшчэ дапамагае і маёй сястры».

Экс-кіраўнік Нацбанка не хавае, што ў яе ёсць «запамога»: «Я ў Белзнешэканамбанку з'яўляюся старшынёй назіральнага савета, маю дадатковую капейчыну».

Акрамя таго, Надзея Ермакова эканоміць на гародніне, якія вырошчвае на сваім агародзе: «Увесну ў мяне з'явіўся прысядзібны ўчастак у доме, які ў Мінску, руж там яшчэ няма, але дрэвы ўжо ёсць, і агуркі вырошчвала, і памідорчыкі ўжо свае нават закатала. Я з задавальненнем працую на зямлі. Замест падарожжаў я лепш буду працаваць на зямлі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?