Беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў выйграў золата па суме дваябор'я на чэмпіянаце свету ў ЗША (Х'юстан) у вагавой катэгорыі да 94 кг. Наш суайчыннік паказаў вынік 405 кг (175 + 230).

Другое месца заняў Альмас Уцяшаў з Казахстана (402 кг), бронза дасталася яго суайчынніку Жасслану Кыдырбаеву (399 кг).

Аднаго кілаграма да подыума не хапіла яшчэ аднаму беларусу Аляксандру Венскелю (398 кг) - ён застаўся чацвёртым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?