Удзельнікі серыі тэрарыстычных нападаў у Парыжы ў ноч на 14 лістапада купілі зброю па інтэрнэце ў Германіі, сцвярджае нямецкі таблоід Bild.

leparisien.fr

Грунтуючыся на дадзеных расследавання ў Германіі, газета піша, што за тыдзень да нападаў тэрарысты замовілі чатыры аўтаматы ў 34-гадовага прадаўца па імі Саша В. з федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Па дадзеных Bild, гаворка ідзе пра дзве копіі аўтамата Калашнікава кітайскай вытворчасці і два аўтамата Застава М70 югаслаўскай вытворчасці, якія таксама з'яўляюцца клонамі АКМ.

Менавіта з гэтай зброі нібыта вялася стральба па людзях на вуліцах у Парыжы і ў канцэртнай зале Bataclan.

Саша В. быў затрыманы на мінулым тыдні; пры вобшуку былі канфіскаваныя 16 адзінак зброі. Мяркуецца, што ён прадаваў самастойна мадыфікаваныя аўтаматы праз сетку абароненых злучэнняў «даркнет».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?