Намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч выступае за большы кантроль сумленнасці ў гандлі. Фота БЕЛТА.

Намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч выступае за большы кантроль сумленнасці ў гандлі. Фота БЕЛТА.

Міністэрства гандлю Беларусі мае намер узмацніць кантроль за дакладнасцю рэкламы. Пра гэта ў чацвер на прэс-канферэнцыі паведаміла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч, перадае агенцтва БЕЛТА.

«Мінгандлю мае намер узмацніць кантроль за рэкламай, перш за ўсё, за яе верагоднасцю. У першую чаргу гэта тычыцца інфармацыі аб цане і ўласцівасцях тавараў і паслуг», — адзначыла Ірына Наркевіч.

У прыватнасці, яна прывяла факты, калі падчас маштабных распродажаў гандаль, у тым ліку інтэрнэт-крамы, паказваюць завышаны працэнт зніжкі. Пры гэтым намеснік міністра заявіла, што міністэрства мае намер дзейнічаць акуратна і узважана падыходзіць да вырашэння пытанняў аб адказнасці. Стаўка мае быць зроблена на павышэнне прававой пісьменнасці зацікаўленых асоб.

Змяненняў у закон аб рэкламе ў бліжэйшы час уносіць не плануецца. «Цяпер самае галоўнае для бізнэсу — стабільнасць, павінны быць зразумелыя правілы гульні», — падкрэсліла чыноўніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?