Беларускі бізнэсмен Віталь Арбузаў, што інвестуе праз Fenox Venture Capital у найноўшыя тэхналогіі ў анлайне і афлайне, уклаўся ў Jibo Inc. — аўтара першага ў свеце «сацыяльнага робата».
Як сказана ў паведамленні FVC, стратэгічныя інвестыцыі ў Jibo Inc. дазволяць пашырыць доступ хатніх гаспадарак да «сацыяльнага робата», а таксама дапамогуць кампаніі нарасціць продажы на ключавых рынках.
Стартап Jibo Inc. з'явіўся ў 2012 годзе, у яго рамках ствараецца робат-хатні памочнік Jibo. Ён разумее каманды, нагадвае пра падзеі, фатаграфуе, транслюе відэа і гук, а таксама валодае яркім ветлым дызайнам з тварам, на якім адлюстроўваюцца яго «эмоцыі» і іншая інфармацыя. Платформа пастаянна прырастае новымі сэрвісамі.
Праект прыцягнуў інвестыцыі ўжо некалькіх венчурных фондаў і тэхналагічных карпарацый, і гэта дазволіла яму пашырыць прысутнасць на 45 краін, уключаючы ЗША, ЕС, Кітай. Як чакаюць распрацоўшчыкі і інвестары, у масавае карыстанне «сацыяльны робат» будзе запушчаны ў 2016 годзе і стане неад'емнай часткай кожнага дома.