Паленне моцнай марыхуаны можа наносіць вялікую шкоду мозгу, паказала даследаванне навукоўцаў з Каралеўскага каледжа Лондана. 

Даследчыкі вывучалі мозг ста чалавек. Ужыванне марыхуаны прыводзіць да паражэння зоны corpus callosum, якая адказная за перадачу сігналаў ад левай да правай паловы. Вынікам ужывання марыхуаны могуць стаць псіхічныя хваробы псіхатычныя сімптомы, напрыклад, галюцынацыі. Акрамя таго, магчымае запавольванне мазгавой дзейнасці.

Раней навукоўцы выявілі сувязь паміж курэннем марыхуаны і развіццём парадантыту, які разбурае зубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?