У Турцыі арыштаваныя галоўны рэдактар мясцовай газеты Cumhuriyet («Рэспубліка») Джан Дюндар і прадстаўнік выдання ў Анкары Эрдэм Гюль за публікацыю звестак пра таемныя пастаўкі турэцкай зброі сірыйскім паўстанцам.

Аб гэтым піша турэцкае выданне Milliyet.

Журналістаў абвінавачваюць у шпіянажы і дапамозе «тэрарыстычнай арганізацыі» імама Фетхулаха Гюлена — у мінулым ключавога саюзніка прэзідэнта Рэджэпа Таіп Эрдагана, а цяпер крытыка турэцкіх уладаў.

Гэтыя абвінавачванні заснаваныя на публікацыі ў траўні артыкула з фотаздымкамі грузавікоў, на якіх турэцкія сілавікі нібыта пастаўляюць зброю сірыйскім паўстанцам.

Здымкі былі зробленыя яшчэ ў студзені 2014 года, і спачатку ўлады краіны адмаўлялі, што ў грузавіках была зброя. Пазней прэзідэнт Эрдаган здзіўлена адказаў: «Якая розніца, ці была там зброя?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?