Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган у інтэрв'ю CNN заявіў, што Анкара будзе расцэньваць як агрэсію сітуацыю, калі яе баявы самалёт будзе збіты з дапамогай расійскага зенітнага ракетнага комплексу.

Журналістка спытала кіраўніка турэцкай дзяржавы аб тым, як Анкара адрэагуе ў выпадку, калі турэцкі баявы самалёт парушыць паветраную прастору Сірыі і будзе пасля гэтага збіты з дапамогай сыстэмы С-400.

«Мы не хочам бачыць якой-небудзь эскалацыі у рэгіёне. Мы не хочам у гэтым удзельнічаць. Але тыя, хто ўстае на бок Сірыі і спрыяе росту напружанасці, думаю, нясуць за гэта адказнасць», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, такі інцыдэнт магчымы, і «ён прымусіць нас прыняць далейшыя меры, якія, безумоўна, не абмяркоўваюцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0