president.gov.by

Вывучыўшы пытанне па даручэнні прэзідэнта РФ, Цэнтрабанк Расіі вырашыў адкласці прапрацоўку пытання па ўвядзенні адзінай валюты на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, куды ўваходзяць Расія, Беларусь, Казахстан, Арменія і Кыргызстан. Пра гэта «Известиям» паведамілі ў прэс-службе рэгулятара.

— Для разгляду пытання аб увядзенні адзінай валюты папярэдне патрабуецца ў поўным аб'ёме завяршыць будаўніцтва эканамічнага саюза ў рамках ЕАЭС, забяспечыўшы свабодны рух тавараў, паслуг і капіталаў на яго тэрыторыі, — сказаў прадстаўнік рэгулятара. Паводле яго слоў, пазіцыя Банка Расіі па гэтым пытанні супадае з пунктам гледжання ЕЭК.

Па словах крыніцы ў ЦБ, для ўвядзення адзінай валюты на тэрыторыі ЕАЭС патрэбныя ўзгодненыя пазіцыі цэнтрабанкаў краін — удзельніц саюза, адзіныя грашова-крэдытная, падатковая палітыка, узгоднены валютны курс ды інш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0