Плакат да прэзентацыі альбому «Magister Bibendi» не прайшоў узгадненьня з чыноўнікамі.

На плакаце канцэрту, які мусіў быў быць размешчаны на білбордзе ў Мінску гурт зняўся ў грыме. Музыкі зазначаюць, што такім чынам перадаюць дух персанажа ў гонар якога быў названы альбом.

«Для нас Магістр Бібендзі ўвасабляе адначасова Дух рок-н-ролу, бога вінаробства Дыёніса і Барона Суботу, які ў нашым выпадку выступае правадніком між мінулым і будучым», – гэтак тлумачаць музыкі канцэпт сваёй фотасесіі. Аднак, у аддзеле па кантролі за рэкламай Мінгарвыканкама іх плакат палічылі неадпаведным для размяшчэння.

Як паведамілі Tuzin.fm у рэкламным агенцтве, якое займалася ўзгадненнем макета, выяву музыкаў з размаляванымі тварамі не дазволілі, палічыўшы іх занадта жахлівымі і палохаючымі.

«Можа ўгледзілі ў гэтым чартаўшчыну і сатанізм, але гэтых сэнсаў мы не ўкладалі. Калі з нас хочуць сарваць маскі — дык будзе яшчэ страшней», – з іроніяй пракаментаваў Tuzin.fm такое рашэньне чыноўнікаў прадзюсар гурту Яўген Калмыкоў.

Канцэрт-прэзентацыя альбома «Magister Bibendi» запланаваны ў Мінску 23 студзеня 2016 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?