Мінскі АМАП пабываў у незвычайнай для сябе ролі: супрацоўнікі дапамаглі жанчыне, у сям'і якой па дарозе ў мінскі абласны раддом паламалася машына, і падвезлі яе. Схопкі ў жыхаркі пасёлка Праўдзінскі Пухавіцкага раёна Ганны Шэлег пачаліся ў нядзелю, 15 лістапада. Разам з ёй ехалі маці Алена Раманаўна і муж Арцём.

Прапаршчык міліцыі Дзмітрый Коржык і лейтэнант міліцыі Дзмітрый Канапацкі

Прапаршчык міліцыі Дзмітрый Коржык і лейтэнант міліцыі Дзмітрый Канапацкі

Каля 10 гадзін раніцы на 14-м кіламетры трасы Мінск-Магілёў сямейны аўтамабіль, які ехаў на высокай хуткасці, спынілі даішнікі, але, даведаўшыся, у чым справа, не сталі перашкаджаць. Праўда, як толькі гутарка скончылася і можна было ехаць далей, машына падвяла.

Сям'ю падвезлі супрацоўнікі АМАП ГУУС, якія неслі службу на дадзеным участку дарогі.

У 11:40 ва ўстанове аховы здароўя «Клінічны радзільны дом Мінскай вобласці» нарадзіўся здаровы хлопчык ростам 49 сантыметраў і вагой 2 кілаграмы 800 грамаў. Яго назвалі Міхаіл.

Маці і дзіця выпісалі 20 лістапада. Цяпер яны дома і адчуваюць сябе добра, паведамілі ў ГУУС Мінскага гарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?