Рэкламная гульня «Касавы чэк як шчаслівы білет» пройдзе ў Беларусі з 1 па 27 снежня, паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па падатках і зборах Сяргей Шкут.

У Беларусі традыцыйна напярэдадні Новага года праводзяцца мерапрыемствы для фарміравання падатковай культуры. Такім чынам у пакупнікоў хочуць сфармаваць звычку патрабаваць чэк пры набыцці тавараў, паслуг і работ. У гэтым годзе акцыя распаўсюджваецца з 1 па 27 снежня на чэкі пакупак ў гандлёвых цэнтрах ТАА «Лагуна» (Брэст), «Old City» (Гродна), «Маяк» (Слуцк), «Магніт» (Магілёў), «Экспабел» (скрыжаванне Лагойскага тракта і МКАД), «Замак» і «Новая Еўропа» (Мінск).

«Пры куплі любых тавараў у гэтых гандлёвых цэнтрах можна зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка гульні з дапамогай SMS-паведамлення або праз сайт МПЗ. Неабходна падаць дадзеныя аб удзельніку гульні і касавым чэку, для наступнага ўдзелу ў штотыднёвым розыгрышы прызоў, а таксама ў розыгрышы фінальнага прыза напярэдадні святкавання Новага года», — распавёў Сяргей Шкут.

Рэгістрацыя з дапамогай SMS і праз сайт МПЗ бясплатная. Правіламі правядзення рэкламнай гульні прадугледжваюцца істотныя каштоўныя прызы ў выглядзе грашовага ўзнагароджання. У кожным гандлёвым цэнтры будзе разыгрывацца 5 штотыднёвых прызоў па 1 млн 250 тысяч рублёў і фінальныя прызы па 5 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?