Амерыканскія навукоўцы распрацавалі камп'ютарны алгарытм, дзякуючы якому можна пры дапамозе аналізу голасу спрагназаваць поспех сямейных адносін. Вынікі сваіх даследаванняў яны апублікавалі ў часопісе Proceedings of Interspeech.

couplesskills.com

couplesskills.com

Алгарытм, які аналізуе танальныя асаблівасці галасоў мужа і жонкі, у прыватнасці, інтэнсіўнасць і частату гаворкі, дазволіў з дакладнасцю 79% прадказаць поспех або няўдачу ў пабудове і развіцці сямейных адносін.

У рамках сваёй працы навукоўцы запісалі гутаркі каля сотні сямейных пар, якія на працягу двух гадоў наведвалі тэрапеўтычныя сеансы з мэтай паляпшэння і падтрымання сваіх адносін. Пасля гэтага спецыялісты на працягу пяці гадоў сачылі за развіццём узаемаадносін у гэтых сем'ях.

Тэрапеўты, якія гутарылі з жонкамі, змаглі даць правільны прагноз развіцця адносін толькі ў 75% выпадкаў. Навукоўцы збіраюцца выкарыстоўваць распрацаванае праграмнае забеспячэнне на сеансах сямейнай тэрапіі.

Даследаванне аўтараў падтрымлівае Нацыянальны навуковы фонд ЗША. Яго мэтай з'яўляецца захаванне сем'яў і папярэджанне праблем у іх. У далейшым навукоўцы плануюць з гэтай жа мэтай заняцца вывучэннем рухаў цела мужа і жонкі і аналізам слоў, якія імі вымаўляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0