Звязаныя з БРСМ студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта заклікаюць не ўдзельнічаць у Маршы «Салідарнасць і каханне». Нагадаем, што да такога пратэсту 2 снежня заклікалі незадаволеныя ўвядзеннем платы за пераздачы.

Да Марша прыцягнутая вялікая ўвага, бо гэта першая за доўгі час ініцыятыва студэнцкай вулічнай акцыі.

Доўгія гады ўсе акцыі пратэсту душылі ў зародку, а іх ініцыятараў бязлітасна выганялі з універсітэтаў. Цяперашняя ініцыятыва — першая пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.

Карыстальнік Укантакце Станіслаў Пінчук змясціў допіс, у якім заклікае «падтрымаць наш універсітэт».

Напрыканцы ён пакінуў хэштэг і змяніў аватар на «Я — частка БДУ». Пост набраў на 28 лістапада 216 рэпостаў і 337 лайкаў. 

Безумоўна, што рэпост зрабіў Яўген Харук — сакратар ПА ГА «БРСМ БДУ».

Рэпост запісу дружна зрабілі актывісты «самакіравання» БДУ і БРСМ БДУ. Рэпосты абавязалі зрабіць і адміністратараў ВК-суполак усіх інтэрнатаў БДУ.

Адна з актывістак БРСМ у каментарах да свайго рэпосту распавяла, як усё было.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?