Анкара не рэкамендуе грамадзянам Турцыю наведваць Расію без асаблівай неабходнасці, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на МЗС Турцыі.

На фоне эскалацыі ў адносінах паміж дзвюма краінамі, Міністэрства замежных спраў Турцыі рэкамендавала сваім грамадзянам адкласці ўсе паездкі ў Расію, пакуль «сітуацыя не праясніцца».

Прычынай гэтаму ў міністэрстве назвалі цяжкасці, з якімі турэцкія бізнесмены і турысты пачалі сутыкацца ў Расіі пасля эскалацыі ў адносінах паміж краінамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?