Расійская авіяцыя, якая дзейнічае ў Сірыі, будзе выконваць заданні пад прыкрыццём расійскіх СПА «на выпадак аднаўлення небяспекі», заявіў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў у інтэрв'ю праграме «Вести в субботу». Таксама ён адзначыў, што каардынацыя палётаў паміж РФ і Турцыяй у рэгіёне прыпыненая.

«Можна канстатаваць толькі адно: расійскія лётчыкі застрахаваны на выпадак аднаўлення небяспекі, адпаведная сістэма СПА ўсталяваная», — сказаў Пяскоў.

Раней міністр абароны Сяргей Шайгу заяўляў, што Расія перакіне на сірыйскую авіябазу «Хеймім» найноўшы зенітна-ракетны комплекс С-400.

Ранейшыя кантакты паміж расійскімі і турэцкімі вайскоўцамі прыпыненыя. «Мы з вамі напярэдадні чулі заяву нашага Генштаба і мінабароны аб прыпыненні ўсіх кантактаў па лініі ваенных з Турэцкай рэспублікай. Адпаведна, прыпыненая «гарачая лінія», якая спецыяльна была створана для прадухілення небяспечных інцыдэнтаў», - сказаў Пяскоў.

Пры гэтым прадстаўнік прэзідэнта Пуціна назваў папярэджанне прэзідэнта Рэджэпа Эрдагана пра тое, што Турцыя будзе лічыць атаку супраць свайго самалёта ў сірыйскім небе актам агрэсіі, «тэатрам абсурду».

«Гэта ж наогул жахлівы нюанс. Гэта значыць, прэзідэнт Турцыі зрабіў заяву, у якой сказаў, што калі турэцкі самалёт будзе збіты над тэрыторыяй Сірыі, то гэта будзе лічыцца актам агрэсіі», — сказаў Пяскоў.

Адносіны паміж Расіяй і Турцыяй рэзка пагоршыліся пасля інцыдэнту 24 лістапада, калі расійскі бамбавік Су-24 быў збіты турэцкімі ВПС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?